Прэзідэнт Беларусі ацаніў ход уборачнай кампаніі, наведваючы палі ў Смалявіцкім раёне

31 августа 2019

Да сельгасработ у перыяд уборачнай неабходна падыходзіць комплексна. Наведваючы сёння палі ў Смалявіцкім раёне,  Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жніво - гэта толькі частка ўборачнай пары.

У Беларусі засталося ўбраць толькі крыху больш за  1 % плошчаў збожжавых, аднак наперадзе яшчэ нарыхтоўка кукурузы, бульбы і іншай агародніны, а таксама сяўба азімых. Галоўнае не змяншаць тэмпы. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад гаспадарку "Азярыцкі-Агра", асобна адзначыўшы гаспадарскі падыход кіраўніка. Такіх адносін да зямлі і гаспадаркі Прэзідэнт дабіваецца па ўсёй Беларусі. Асобна спыніліся на ўборцы бульбы, сёлета плануем мець каля 7 мільёнаў тон. З іх каля 5,5 мільёна даюць прыватныя гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забяспечыць у іх закупку і дапамагчы з рэалізацыяй. Галоўнае - гэта стратэгія па ўраджаі, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. 

Сёлета на знешнія рынкі плануюць адправіць больш за паўмільёна тон бульбы. Асноўныя спажыўцы - Расія, Украіна, Узбекістан. З мінулага года беларуская бульба спадабалася Македоніі і Сербіі. Актыўна шукаць новыя рынкі збыту Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў і для беларускага цукру. Зніжаць вытворчасць нельга, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Падчас візіту Прэзідэнту Беларусі падарылі лімоннае дрэўца. Лідар з задавальненнем прыняў падарунак, адзначыўшы, што гэтая расліна будзе ў далейшым расці ў  яго ў цяпліцы. Падрабязнасці рабочай паездкі Прэзідэнта ў Мінскую вобласць у "Панараме".