Прэзідэнт Беларусі адправіўся ў Туркменістан з афіцыйным візітам

29 марта 2017

Некалькі хвілін таму борт нумар 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Туркменістан - адзін са стратэгічных партнёраў нашай краіны ў Цэнтральнай Азіі. Праграма візіту насычаная сустрэчамі і мерапрыемствамі. У Палацы імя Агусхана беларускі лідар правядзе перамовы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Па выніках будуць падпісаныя двухбаковыя дакументы. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане. 

Паміж Мінскам і Ашхабадам партнёрства стратэгічнае, а адносіны - сяброўскія. І развіваюцца яны на трывалым эканамічным падмурку. У прыватнасці, у туркменскіх Каракумах Беларусь пад ключ пабудавала Гарлыкскі горна-ўзбагачальны калійны камбінат. Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў урачыста дадуць старт працы комплексу. 

Падрабязнасці - у наступных выпусках.