Прэзідэнт Беларусі: Адносіны Мінска і Рыгі развіваюцца ў ключы добрасуседства

16 января 2020
Стасункі Мінска і Рыгі развіваюцца ў ключы добрасуседства. Пра гэта сёння гаварылі ў Палацы Незалежнасці  на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам прыбалтыйскай рэспублікі Крыш’янісам Карыньшам.

Аляксандр Лукашэнка прапануе значна пашырыць супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі. Гандлююць дзяржавы штогод прыкладна на паўмільярда долараў. Цесныя адносіны наладзіў і бізнес абедзвюх краін. Толькі ў Беларусі працуе каля 600 прадпрыемстваў з латвійскім альбо сумесным капіталам. Закранулі, вядома, і галоўную спартыўную падзею 2021 года - чэмпіянат свету па хакеі, які на дваіх прымуць Мінск і Рыга. Радуе, што дыялог з суседзямі ідзе адразу ў некалькіх вымярэннях - ад спорту да эканомікі і палітыкі. Так, афіцыйная Рыга імкнецца правесці мост паміж Мінскам і Бруселем. Суседзі актыўна падтрымлівалі зняцце абмежаванняў з нашай краіны. Абодва бакі бачаць вялікі патэнцыял для ўмацавання супрацоўніцтва. 


Латвія зацікаўленая ў Беларусі стабільнай і незалежнай


Высокі госць адзначыў, што Латвіі як суседцы важна бачыць Беларусь незалежнай і стабільнай. Працягваючы тэму ўзаемавыгаднага партнёрства, прыбалтыйскі прэм'ер-міністр прапануе ў тым ліку пашыраць лагістычныя праекты. Так, афіцыйная Рыга нядаўна змяніла рэгламенты кіравання партамі. Зараз яны цалкам падкантрольныя ўраду, які, дарэчы, зацікаўлены ў бізнесе з беларусамі. У размове з журналістамі Крыш’яніс Карыньш пацвердзіў і магчымасць паставак праз латвійскія парты нафты ў нашу краіну. 

Прэзідэнта Беларусі чакаюць з візітам у Латвіі

Цяперашні прыезд Крыш’яніса Карыньша - важны этап падрыхтоўкі дамоўленасцей, якія пазней могуць быць зацверджаны і на вышэйшым узроўні. Абмяркоўваць поўнафарматнае двухбаковае супрацоўніцтва прадоўжаць у  Рызе. Аляксандра Лукашэнку запрасілі наведаць з візітам Латвію.