Прэзідэнт Беларусі адзначыў добры ўзровень супрацоўніцтва з Ашчадбанкам

27 июня 2018

Добры ўзровень супрацоўніцтва з Ашчадбанкам адзначыў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўніком гэтай фінансавай структуры Германам Грэфам.

Сёння ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі супрацоўніцтва з найбуйнейшым расійскім банкам. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Герману Грэфу за актыўнае інвеставанне ў Беларусь і крэдытаванне эканомікі. Размова аб 4 мільярдах долараў. Нагадаем, у нашай краіне расійскі банк прадстаўляе даччыны - БПС-Ашчадбанк.

У сваю чаргу кіраўнік Ашчадбанка адзначыў, што гэтым разам прыехаў з партфелем новых прапаноў.

Ашчадбанк называюць крывяноснай сістэмай расійскай эканомікі, гэта траціна яе банкаўскай сістэмы. Толькі ў Расіі паслугамі фінансавай структуры карыстаюцца 110 мільёнаў кліентаў, яшчэ 11 мільёнаў - за мяжой. Апроч краін СНД Ашчадбанк прадстаўлены ў 9 краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.