Прэзідэнт Беларусі: АДКБ неабходна развіваць міратворчы складальнік

24 сентября 2013

Пра гэта напярэдадні ў Сочы заявіў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што арганізацыя сёння гарантуе бяспеку, стабільнасць і прадказальнасць на значнай частцы Еўразійскага кантынента.

Узмацніць бяспеку ў рэгіёне дапаможа рашэнне лідараў краін - членаў АДКБ аказаць беспрэцэдэнтны аб'ём дапамогі Таджыкістану на ўмацаванне мяжы з Афганістанам. Аляксандр Лукашэнка такі крок назваў жыццёва важным, паколькі праблемы, што паходзяць з тэрыторыі Афганістана, транснацыянальныяі ў выпадку бяздзейнасці будуць толькі нарастаць. Беларусь, у прыватнасці, прыняла рашэнне бясплатна навучаць таджыкскіх афіцэраў у сваёй Ваеннай акадэміі.


Таксама ў Сочы кіраўнікі дзяржаў - членаў АДКБ абмеркавалі шэраг пытанняў міжнароднай праблематыкі і агучылі агульную пазіцыю па сірыйскім пытанні. Беларусь тут дзейнічае ў адзіным ключы з Расіяй і іншымі краінамі АДКБ.


Падчас перамоў прэзідэнты правялі і шэраг двухбаковых сустрэч. Так, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з армянскім калегам Сержам Саргсянам, каб абмеркаваць цяперашняе супрацоўніцтва дзвюх краін. Арменія мае сур'ёзныя намеры па ўступленні ў Мытны саюз. Беларусь, у сваю чаргу, будзе ўсяляк падтрымліваць гэтыя імкненні, заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.