Прэзідэнт Беларусі абмяркоўвае сістэму адукацыі з профільным міністрам

26 августа 2019

Літаральна тыдзень застаецца да пачатку новага навучальнага года. 2 верасня ў краіне прагучаць школьныя званкі.

Аб гатоўнасці навучальных устаноў, зменах у сярэдняй і вышэйшай адукацыі, а таксама іншых навацыях у сістэме Кіраўніку дзяржавы сёння далажыў профільны міністр Ігар Карпенка. Практычна ўсе школы ўжо гатовыя сустракаць дзяцей. Спецыялісты праверылі харчовыя блокі, сталовыя, прывялі ў парадак спартзалы, навучальныя класы. Сёлета ў Беларусі будуць працаваць больш як 3 тысячы школ, куды на заняткі прыйдзе 1 мільён 30 тысяч вучняў.

Дзень ведаў стане асаблівым для 115 тысяч першакласнікаў. У гэтым навучальным годзе ў краіне адкрыюць 8 школ-новабудоўляў, па дзве ў Мінску і Брэсце, па адной у Грoдне, Астраўцы, Барысаве і Магілёве. Адну з іх наведае Кіраўнік дзяржавы. Паводле традыцыі ў Дзень ведаў Прэзідэнт віншуе вучняў і настаўнікаў. Таксама Аляксандр Лукашэнка сёння праанансаваў вялікую нараду па пытаннях удасканалення нацыянальнай адукацыі, трэба абмеркаваць адзно з сур'ёзных пытанняў - магчымыя змены пры паступленні ў ВНУ. Ніхто не збіраецца прымаць паспешлівых рашэнняў, менавіта таму патрэбны сапраўдны мазгавы штурм, вялікая дыскусія з удзелам профільных спецыялістаў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.