Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу

19 Красавіка 2019

Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ў Авальнай зале Дома ўрада,  куды ўжо запрошаныя вышэйшыя службовыя асобы краіны,  члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, сродкаў масавай інфармацыі.  Таксама будзе асабліва шырока прадстаўленая беларуская грамадскасць. Гэта дэпутаты мінулых скліканняў,  члены грамадскіх аб'яднанняў, студэнты, курсанты, журналісты рэгіянальных СМІ.  У Пасланні будуць канцэптуальна адлюстраваныя асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе.  Змест праграмнага выступлення - у тым ліку і рэакцыя на звароты, якія паступілі перад "Вялікай размовай з Прэзідэнтам". Кожны з такіх сігналаў быў дбайна вывучаны і распрацаваны.  

Выступленне  Аляксандра Лукашэнкі  будзе транслявацца ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1", "Беларусь 24" і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Трансляцыя пачнецца ў 10:30. Тэлеверсія Паслання будзе паказаная ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.


Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя