Прэзідэнт Беларусі звярнуўся да гульцоў і балельшчыкаў на адкрыцці Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея

4 января 2018

Пра добрую традыцыю. Спартыўны год у краіне прынята пачынаць Калядным міжнародным турнірам аматараў хакея. Ён стартаваў у Мінску менш чым гадзіну таму.

На ўрачыстым адкрыцці Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што спаборніцтвы адрознівае сур'ёзны спартыўны складальнік і дух сапраўднай барацьбы. Восем каманд будуць весці бітву на працягу чатырох дзён за ганаровы трафей на дзвюх лядовых пляцоўках "Чыжоўка-Арэны". Звяртаючыся да гульцоў і балельшчыкаў, беларускі Прэзідэнт адзначыў, што гэтыя штогадовыя спартыўныя спаборніцтвы дапамагаюць захаваць традыцыі і пераемнасць пакаленняў. Дарэчы, на гэты раз турнір праходзіць адначасова з рэспубліканскімі спаборніцтвамі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба". Дасягненні беларускіх атлетаў на сусветных арэнах грунтуюцца на трывалым падмурку дзіцяча-юнацкага і масавага спорту.