Узнагароды лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

1 апреля 2022

Чарговая старонка саюзнай гісторыі - новая традыцыя, старт якой далі сёння ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды лаўрэатам прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. Яна прысуджана ўпершыню.

Сімвалічна, цырымонія ў Палацы Незалежнасці прайшла напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. 

Узнагароды лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі

Сумесныя поспехі - вынік шматгадовага супрацоўніцтва. Прызнанне атрымалі шасцёра беларусаў і шасцёра расіян. Заслужаныя ўзнагароды - як ацэнка сумеснай працы ў стварэнні інавацый у галіне касмічных тэхналогій і дыстанцыйнага зандавання Зямлі. Прэзідэнт адзначыць - навукоўцы разам стаяць на варце нацыянальнай бяспекі нашых дзяржаў. 

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Беларусі:

Што не менш важна, нашы поспехі паказваюць: народы Беларусі і Расіі адзіныя ў сваіх мэтах, моцныя братэрскай сувяззю і верныя агульнай гістарычнай памяці. Але і выклікі, якія ставіць сёння перад намі час, у нас таксама агульныя, адказвалі і будзем адказваць на іх разам. Абсалютна перакананы, сітуацыю, якую нагнятаюць лідары, што ўявілі сябе сусветнымі элітамі, а зараз страчваюць глабальную перавагу і варожа настроены да нашага славянскага адзінства, мы пераадолеем. Мы гэту сітуацыю пераадолеем. Цяжкасці стануць дадатковым стымулам для развіцця. І не толькі навукі, але і ўсіх сфер дзейнасці нашых дзяржаў.

Новая традыцыя ў гісторыі Саюзнай дзяржавы 

Прэзідэнт падзякаваў лаўрэатам  за ўклад у нашу сумесную будучыню і выказаў перакананасць, што новая традыцыя Саюзнай дзяржавы, пачатая сёння, абавязкова будзе жыць. Аб новай старонцы саюзнай гісторыі беларускі лідар распавядзе і свайму расійскаму калегу. Анансавана тэлефонная гутарка з Уладзімірам Пуціным пасля мерапрыемства.