Прэзідэнт Беларусі прызначыў новых кіраўнікоў дыпмісій

25 октября 2016

Прэзідэнт Беларусі лічыць важным развіццё адносін з Заходняй Еўропай. Гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў пры прызначэнні новых кіраўнікоў дыпмісій. Так, паслом нашай краіны ў Германіі стаў Дзяніс Сідарэнка, а дыппрадстаўніцтва ў Румыніі ўзначаліць Андрэй Грынкевіч. Абодва дыпламаты раней працавалі ў Міністэрстве замежных спраў. Пасольствы ў прыватнасці і МЗС у цэлым не проста прадстаўляюць Беларусь за мяжой, а павінны спрыяць развіццю гандлёвых адносін з іншымі краінамі, нагадаў Кіраўнік дзяржавы.

Кадравыя змяненні закранулі сферу адукацыі. Прэзідэнт узгадніў прызначэнне новага рэктара ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. Ім стаў Андрэй Кулажанка. А Іван Палявода з гэтага часу начальнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС краіны. Кіраўнік дзяржавы ўзгадніў і прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады.