Прэзідэнт Беларусі - з рабочым візітам у Казахстане

30 мая 2016

Заўтра ў Астане пройдзе саміт Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пяцёркі пройдуць у вузкім і пашыраным складах у палацы "Акарда". Асноўныя тэмы саміта - паглыбленне эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. Сярод важных для Беларусі пытанняў - канцэпцыя фарміравання ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Таксама прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана абмяркуюць асноўныя арыентыры макраэканамічнай палітыкі на наступныя два гады.

Акрамя таго, сёння праграмай візіту запланаваная сустрэча Прэзідэнта Беларусі з казахстанскім лідарам. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Адзначым, летась двухбаковы тавараабарот Мінска і Астаны склаў амаль 577 мільёнаў долараў.