Прэзідэнт Беларусі накіраваўся з двухдзённым рабочым візітам у Кыргызстан

13 июня 2019

Самалёт Кіраўніка дзяржавы  вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Выступленне плануецца падчас працы лідараў  у пашыраным складзе, дзе трэба будзе абмеркаваць актуальныя праблемы глабальнай бяспекі і рэгіянальнай стабільнасці.

Нагадаем, рашэнне аб павышэнні статусу Беларусі ў аб'яднанні да назіральніка  прынята 4 гады таму. Перш за ўсё цікавасць для нашай краіны  ўяўляе развіццё агульнай транспартнай прасторы.