Прэзідэнт Беларусі накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям чэмпіянату Еўропы па мастацкай гімнастыцы

1 мая 2015

У першы дзень мая ў беларускай сталіцы стартуе чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы. Больш як 200 гімнастак з 37 краін, паўсотні суддзяў і дзясяткі журналістаў. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям форуму накіраваў Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка. "У Мінску вялікае спартыўнае свята - чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы, які сабраў лепшых прадстаўніц гэтага грацыёзнага віду спорту. Правядзенне ў нас турніру такога ўзроўню - гэта яшчэ адно сведчанне аўтарытэту айчыннай школы мастацкай гімнастыкі, багатай на зорныя імёны і перамогі", - гаворыцца ў прывітанні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя