Прэзідэнт Беларусі накіраваў віншавальныя пасланні замежным лідарам

9 мая 2018

З нагоды Дня Перамогі віншавальныя пасланні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў і замежным лідарам.

"Дзякуючы сіле адзінства і згуртаванасці народаў нашы дзяды і прадзеды запісалі ў старонкі агульнай гісторыі Вялікую Перамогу", - гаворыцца ў пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну.

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні прэзідэнтам Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны. Таксама беларускі лідар павіншаваў важных дзяржаўных дзеячаў і кіраўнікоў інтэграцыйных аб'яднанняў. У адрас Кіраўніка дзяржавы паступаюць шматлікія віншаванні ад замежных лідараў і палітычных дзеячаў.