Прэзідэнт Беларусі накіраваў пасланне са словамі падтрымкі Старшыні КНР

29 января 2020
Прэзідэнт Беларусі накіраваў пасланне са словамі падтрымкі свайму калегу і сябру лідару Кітая Сі Цзіньпіну ў сувязі з каранавірусам. Падзеі ў КНР нікога не пакінулі абыякавымі. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў глыбокія спачуванні сем'ям памерлых і пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім захварэўшым. Беларускі лідар выказаў захапленне мужнасцю кітайскага народа і высокай эфектыўнасцю дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з гэтым новым, не вядомым раней небяспечным захворваннем. У гэты няпросты час Кітай мае патрэбу ў падтрымцы сяброў. 

Беларусь накіраваў гуманітарны груз з усім неабходным. Аляксандр Лукашэнка запэўніў кіраўніка КНР, што наша краіна гатовая і надалей аказваць усялякую дапамогу. "Хай гэта дапамога, што ідзе ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў, дазволіць дружалюбнаму кітайскаму народу  справіцца з выпрабаваннямі, якія выпалі на яго долю. Мы гатовыя і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцей. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітая!" - гаворыцца ў пасланні.