Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочай паездкай у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці

16 июня 2017

У цэнтры ўвагі Аляксандра Лукашэнкі - Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Гэта найбуйнейшая прыродаахоўная ўстанова краіны, куды лідар прыбыў некалькі хвілін таму. Кіраўніку дзяржавы паведамяць пра экалагічныя працэсы ў запаведніку. Размова пойдзе аб эксперыментальна-гаспадарчай дзейнасці. У свой час па даручэнні беларускага лідара тут стварылі эксперыментальную базу з жывёлагадоўчай фермай, дзе ўтрымліваецца 300 коней і пчальнік на 90 пчоласем’яў. Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца і з узорамі прадукцыі, што вырабляецца ў запаведніку. Прэзідэнт таксама пабывае ў навуковым цэнтры, дзе арганізаваны лабараторны аналіз і кантроль радыёлагічнага становішча. Падчас рабочага візіту асобная ўвага пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, агракампаніі і нарыхтоўцы кармоў. Падрабязнасці - у нашых наступных выпусках.