Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з афіцыйным візітам у Туркменістане

29 марта 2017

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Туркменістан. Некалькі хвілін таму беларускага лідара ўрачыста сустрэлі ў міжнародным аэрапорце Ашхабада.

Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку прывітаў намеснік старшыні Кабінета міністраў, міністр замежных спраў Туркменістана Рашыд Мерэдаў. Цырымонія афіцыйнай сустрэчы праходзіла з удзелам ганаровай варты.

Праграма візіту насычана сустрэчамі і мерапрыемствамі. Ужо заўтра ў Палацы імя Агусхана беларускі лідар правядзе перамовы з Прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым. Па выніках будуць падпісаны двухбаковыя дакументы. Плануецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця комплексу будынкаў пасольства Беларусі ў Туркменістане. Паміж Мінскам і Ашхабадам партнёрства стратэгічнае, а стасункі сяброўскія. І развіваюцца яны на трывалым эканамічным фундаменце. У прыватнасці, у туркменскіх Каракумах Беларусь пад ключ пабудавала Гарлыкскі горна-абагачальны калійны камбінат. Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў урачыста дадуць старт працы комплексу. У перспектыве дзве краіны могуць выйсці на ўзровень тавараабароту ў 1 мільярд долараў. Пра гэта сёння ў Ашхабадзе заявіў пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхаў.

Значны патэнцыял для росту экспарту існуе ў сферы паслуг. Туркменістан зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва з Беларуссю па такіх кірунках, як адукацыя, дрэваапрацоўка, будаўніцтва, медыцына, турызм і інфармацыйныя тэхналогіі. Падрабязна сёння ў рэпартажы "Панарамы".