Прэзідэнт Беларусі напярэдадні сустрэўся з міністрам абароны Азербайджана

10 октября 2017

Будучыня адносін Мінска і Баку абмяркоўвалася напярэдадні ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам абароны Азербайджана, генерал-палкоўнікам Закірам Гасанавым. Размова выйшла далёка за рамкі ваенна-тэхнічнай сферы. Пазіцыі краін шмат у чым супадаюць. Азербайджан - важны гандлёвы партнёр у Закаўказзі. За апошнія 10 гадоў тавараабарот вырас з 30 мільёнаў долараў да 300. У эканоміку нашай краіны прыцягнута амаль 7 з паловай мільёнаў долараў інвестыцый.

Кіраўнік Мінабароны Азербайджана таксама наведаў прадпрыемствы ваенна-прамысловага комплексу Беларусі. На сустрэчах абмяркоўвалася пашырэнне супрацоўніцтва і ў галіне профільнай адукацыі.