Прэзідэнт Беларусі напярэдадні прызначыў новага віцэ-прэм'ера

5 апреля 2019

Гэту пасаду ў Савеце Міністраў заняў Уладзімір Дворнік. Да гэтага ён доўгі час працаваў старшынёй Гомельскага аблвыканкама. Зрэшты, і на высокай пасадзе за кіраўніком застанецца і куратарства над Гомельшчынай - у першую чаргу ў кадравых пытаннях. Пры прызначэнні Аляксандр Лукашэнка адзначыў вопыт і прафесіяналізм кіраўніка, які будзе вельмі дарэчы на новым участку працы. 

А вось развіццё падзей ва Украіне Кіраўнік дзяржавы абмяркоўваў з палітыкам, кіраўніком палітсавета партыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё" Віктарам Медзведчуком. Апошні час усе сачылі за навінамі з суседняй краіны, дзе выбіралі прэзідэнта, прызначаны другі тур. Віктар Медзвядчук раней абяцаў, што пасля выбараў праінфармуе Прэзідэнта Беларусі аб іх ходзе. Слова сваё стрымаў і прыехаў. Размова пачалася з жартаўлівай ноты. Віктар Медзвядчук адзначыў, што ў яго ёсць унікальны шанц ужо зараз даведацца, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах 21 красавіка, бо яшчэ 1 сакавіка падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" Аляксандр Лукашэнка прадказаў, што ў другі тур выйдуць менавіта Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі. Так і адбылося. Гаварылі на сустрэчы таксама і аб сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны, аб мірным урэгуляванні канфлікту. Украінскі палітык высока ацаніў ролю Беларусі і намаганні нашага прэзідэнта ў гэтым працэсе. Як паказваюць рэгулярныя сацыялагічныя даследаванні,  сярод кіраўнікоў замежных дзяржаў Аляксандр Лукашэнка на першым месцы па ўзроўні даверу сярод украінцаў.