Прэзідэнт: Беларусі трэба ва ўвесь голас заяўляць пра сябе на сусветнай арэне

11 июля 2017

Беларусі трэба ва ўвесь голас заяўляць пра сябе на сусветнай арэне. Гэта сёння падкрэсліў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі нашай краіны.

Удзельнікамі маштабнай размовы ў Палацы Незалежнасці сталі каля 2 з паловай соцень чалавек. У іх ліку практычна ўсе беларускія паслы, якія прадстаўляюць інтарэсы нашай краіны за мяжой. Беларускія дыпламатычныя місіі сёння працуюць у 59 краінах. Асноўным крытэрыем паспяховасці знешняй палітыкі ў цэлым і МЗС у прыватнасці Прэзідэнт назваў нарошчванне і дыверсіфікацыю экспарту. Сёлета продажы айчынных тавараў за мяжу выраслі на 20%, або прыкладна на 2 мільярды долараў. Важна распрацаваць новую стратэгію экспарту, заснаваную на паляпшэнні яго якаснай структуры. Акрамя таго, сур'ёзныя эканамічныя дывідэнды можа прынесці высокі ўзровень дыялогу са многімі найбуйнейшымі краінамі свету, які ўжо ўстанавіўся. Пры гэтым Расія застаецца нашым асноўным гандлёва-эканамічным партнёрам.

Прэзідэнт сёння падкрэсліў важнасць папулярызацыі беларускай ідэі супрацоўніцтва паміж рознымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, у тым ліку і кітайскі складальнік. Гэта ініцыятыва карысная як для Беларусі, так і для Расіі, краін Захаду і Усходу. У выніку шматвектарнай палітыкі мы здолелі дабіцца новага ўспрымання нашай краіны ў свеце як незалежнай, міралюбнай дзяржавы, свайго роду донара бяспекі ў рэгіёне. Падрабязнасці нарады ў Палацы Незалежнасці у наступных выпусках.