Пакуль Прэзідэнт быў на ўчастку, працэс галасавання не спыніўся ні на хвіліну. У тым ліку і падчас зносін з прэсай. СМІ скарысталіся магчымасцю задаць пытанні кіраўніку дзяржавы па самых гарачых тэмах. Акрэдытацыю атрымалі каля паўсотні журналістаў. Усіх жадаючых кампактны ўчастак № 1 проста не змясціў бы.
На гэты раз усе сканцэнтраваны не толькі на важнай унутрыпалітычнай падзеі, але на тым, што адбываецца ва Украіне. Пазіцыя Мінска нязменная: трэба спыніць гэты канфлікт, пакуль ён не перарос у сапраўдную "мясарубку". Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: ніякай вайны з тэрыторыі Беларусі не ідзе! Прагучала нямала цікавых дэталяў наконт таго, што адбываецца ў апошнія дні, у тым ліку падрабязнасці перамоў з Пуціным і Макронам. Але ў першую чаргу раскажам, што сказана Прэзідэнтам з нагоды канстытуцыйных змен (відэа).
Прэзідэнт Беларусі: Мы ў сваёй гісторыі нацярпеліся, таму нельга дапусціць памылкі
27 февраля 2022













