Прэзідэнт Беларусі: "Мы ніколі не дазволім, каб у Беларусі дрэнна ставіліся да расіян"

18 января 2019

Шчыра пра вялікую палітыку. У Палацы Незалежнасці сёння адбыўся глабальны і жывы дыялог Прэзідэнта з дыпламатамі, якія ўзначальвалі МЗС у розныя гады незалежнасці Беларусі. Напярэдадні 100-годдзя айчыннай дыпслужбы гэта магчымасць абмеркаваць усе актуальныя тэмы знешнепалітычнага парадку дня: ад супрацоўніцтва з ключавымі партнёрамі да сітуацыі ў рэгіёне і курсу краіны. “Беларусь працягне мэтанакіравана і спакойна абараняць свой суверэнітэт і не дазволіць сутыкнуць расіян і беларусаў дзеля чужых інтарэсаў”, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка і назваў умовы, на якіх магчыма развіццё саюзнага будаўніцтва з Расіяй.

"Але, як бы ні складаліся адносіны з нашай суседкай, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, - мы ніколі не дазволім, каб у Беларусі дрэнна ставіліся да расіян". Паводле слоў Прэзідэнта, цяперашні момант адносін з суседкай ён крытычным або вострым не лічыць. Праводзячы шматвектарную знешнюю палітыку, Беларусь заўсёды вызначала Расію не проста як галоўнага партнёра, а як братэрскую дзяржаву, дзе жывуць нашы людзі. "Так і будзе", - сказаў беларускі лідар. Падрабязнасці вялікай размовы - у нашых наступных выпусках.