Прэзідэнт Беларусі: Людзі і эканоміка павінны быць у цэнтры ўвагі кіраўнікоў у рэгіёнах

27 декабря 2019
Гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі, прызначаючы новых кіраўнікоў на мясцовым узроўні. Гэта кіраўнікі райвыканкамаў у Полацку, Верхнядзвінску, Талачыне, Нароўлі, Карэлічах, Ашмянах, Касцюковічах, Крычаве, а таксама ў Гомельскай і Гродзенскай абласных адміністрацыях. Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы прызначэнні, яшчэ раз адзначыў: прафесіяналізм і работа з насельніцтвам - прыярытэт для чыноўнікаў.
Новыя  асобы і ў рэальным сектары. Кіраўніком Белдзяржхарчпрама прызначаны Анатоль Бубен. Пасаду старшыні холдынгу "Мінск Крышталь"  зойме Ігар Шустаў. Крыху абнавіліся на ўзроўні намеснікаў і тры ведамствы: юстыцыі, прамысловасці і прыродных рэсурсаў.