Прэзідэнт Беларусі асабіста павіншаваў выпускнікоў ВНУ

26 июня 2015

Энергія і мэтанакіраванасць маладых - важны рэсурс развіцця дзяржавы. Гэта сёння сказаў Прэзідэнт Беларусі, віншуючы выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны. Паводле традыцыі,  у канцы чэрвеня ў Мінску праходзіць Вялікі рэспубліканскі баль з удзелам Кіраўніка дзяржавы. Гэтым разам у Палацы Незалежнасці  сабраліся больш як 250 выпускнікоў. Гэта ўжо дыпламаваныя юрысты, урачы, настаўнікі, біёлагі, журналісты - лепшыя будучыя кадры краіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, дабрабыт, стабільнасць і мір у Беларусі сёння менавіта ў іх руках.

Затым Аляксандр Лукашэнка асабіста ўручыў лісты падзякі лепшым педагогам і навучэнцам. Затым усе вымавілі клятву выпускнікоў, урачыста паабяцаўшы захоўваць гісторыю папярэдніх пакаленняў, шанаваць галоўны набытак народа - незалежнасць сваёй краіны - і прысвяціць ёй усе свае сілы і талент. У завяршэнні прысутныя праспявалі гімн студэнтаў.