Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Раскосмаса абмеркавалі сумесныя праекты ў касмічнай сферы

26 января 2020
Ёсць у нас з Масквой цяжкасці нафтавай размовы. Але і ў чорным золаце спадзяёмся знайсці залатую сярэдзіну. Затое яшчэ з савецкіх часоў мы навучыліся разам глядзець на зоркі і заваёўваць іх. Вось пра засваенне космасу (не столькі рамантычнае, колькі зараз ужо прыбытковае) гаварылі ў Палацы Незалежнасці Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Раскосмаса Дзмітрый Рагозін. Размаўлялі дзве з паловай гадзіны. Хоць пратакол сустрэчы абяцаў не больш за сорак хвілін. 

Праекты калязямной арбіты ў Беларусі і Расіі ўжо рэальнасць

Наш "Пеленг" стварае лічбавае абсталяванне для расійскіх апаратаў. І маштабы сапраўды фантастычныя. Са спадарожніка можна не тое што пажар убачыць, нават марку машыны сфатаграфаваць. 
Для барацьбы са стыхійнымі бедствамі працуе сістэма "Канопус": МНС атрымлівае дакладныя каардынаты, скажам, асяродку ўзгарання і накіроўвае туды авіяцыю. Проста, хутка і больш бяспечна, чым пошук усляпую. А яшчэ наша Акадэмія навук і расійская дзяржкарпарацыя стварылі сумеснае агенцтва па касмічных даследаваннях. А гэта амаль трыццаць прадпрыемстваў, лабараторый і сотні людзей. 

Кіраўнік Раскосмаса падарыў Лукашэнку пальчатку касманаўта

Дарэчы, падарунак - гэта заўсёды не толькі прыемная рэч, але і асаблівы знак павагі. І Дзмітрый Рагозін прыехаў з пальчаткай з бясконцасці… касмічнай. Каму належыў незямны прадмет -  таямніца.