Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік Газпрама заклалі капсулу на месцы будаўніцтва новага шматфункцыянальнага цэнтра

21 августа 2015

Новы архітэктурны магніт Мінска і цэнтр эканамічнага, грамадскага і культурнага жыцця сталіцы. Сёння Прэзідэнт Беларусі і кіраўнік групы кампаній "Газпрам" афіцыйна далі старт будаўніцтву шматфункцыянальнага цэнтра ля Нацыянальнай бібліятэкі.

Ансамбль будзе гатовы да канца 2018 года і паб'е мноства рэкордаў. Так, сёння гэта адзін з найбуйнейшых катлаванаў у краіне, у будучыні самы высокі пункт Мінска - 36 паверхаў або 189 метраў. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы новы цэнтр будзе практычна поўнасцю адкрыты для мінчан і гасцей сталіцы і будзе несці важную сацыяльную нагрузку. Транспартная развязка на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава разгрузіць маскоўскі напрамак, у раёне з'явіцца сучасная гасцініца (чатыры зоркі плюс), першыя ў Мінску летні амфітэатр і прыватная служба хуткай дапамогі. Як адзначыў сёння Прэзідэнт, ёсць у аб'екта і палітычнае гучанне. Цэнтр - гэта яркі брэнд беларуска-расійскай Саюзнай дзяржавы і лепшы адказ усім скептыкам, якія спрабуюць прыпісаць Беларусь то да Захаду, то да Усходу. Наша краіна праводзіць шматвектарную палітыку, верная саюзным абавязацельствам і сябраваць супраць кагосьці не збіраецца, падкрэсліў беларускі лідар.

Газпрам ужо інвесціраваў у інфраструктуру больш як 40 мільёнаў долараў і абяцае выканаць усе работы ў тэрмін. Дарэчы, падчас узвядзення цэнтра беларускія архітэктары і праекціроўшчыкі атрымаюць доступ да больш як сотні навацый у будаўніцтве. Напрыклад, да зялёных тэхналогій збору і ачысткі дажджавой вады і абагравання небаскроба. Як адзначыў кіраўнік Газпрама Аляксей Мілер, Беларусь і газавы гігант звязваюць дзесяцігоддзі паспяховага супрацоўніцтва. А ў цэлым краіна з'яўляецца ядром еўрапейскай газатранспартнай сістэмы і самым кароткім маршрутам пастаўкі блакітнага паліва на Захад.