Прэзідэнт Беларусі: Галоўным прыярытэтам пры аказанні дапамогі застаецца выратаванне жыццяў

21 мая 2020
Актуальную эпідсітуацыю ў краіне Прэзідэнт сёння абмеркаваў з міністрам Уладзімірам Каранікам і памочнікам Аляксандрам Косінцам. Сітуацыя з захворваннем  на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы. Праца арганізавана на належным узроўні, падкрэсліць Прэзідэнт. Але гэта  не падстава расслабляцца. А галоўным прыярытэтам пры аказанні дапамогі застаецца выратаванне жыццяў.

Закранулі і пытанні ліцэнзавання медпаслуг. Урад прапанаваў удакладніць дзеючы пералік. Прэзідэнт нагадае: у краіне ўзяты курс  на лібералізацыю бізнесу. Значыць, ад лішніх бар'ераў варта адмовіцца. А ўсе рашэнні павінны адпавядаць гэтай формуле. Але калі размова ідзе пра здароўе, кампрамісаў быць не павінна.