Прэзідэнт Беларусі: Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе не той, на які разлічвала Беларусь

28 мая 2014

Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе не той, на які разлічвала Беларусь і пра які першапачаткова заяўлялі партнёры. Наконт гэтага сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе, праведзенай напярэдадні візіту ў Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У Астане плануюць разгледзець пытанне наконт падпісання дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.


Нагадаем, новае інтэграцыйнае аб'яднанне павінна запрацаваць з 1 студзеня.