Прэзідэнт Беларусі дэталёва вывучыць сітуацыю з цэнамі на спажывецкім рынку

8 сентября 2015

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню праўлення Нацбанка Паўла Калаўра. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яго перш за ўсё хвалюе цэнаўтварэнне на тавары паўсядзённага попыту. Прэзідэнт даручыў ураду ўважліва адсочваць цэны на спажывецкім рынку, асабліва ў магазінах, каб своечасова ўздзейнічаць на інфляцыю і пры гэтым не атрымаць дэфіцыт тавараў.

Таксама на сустрэчы ішла размова аб развіцці сучасных тэхналогій у банкаўскай сферы. У прыватнасці, гэта тычылася дыстанцыйнага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, а таксама рэгулявання страхавога і фондавага рынкаў.