Прэзідэнт Беларусі: Нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая

16 марта 2018

Нават у мірны час роля ўнутраных войскаў вялікая. Такую заяву сёння зрабіў Прэзідэнт Беларусі падчас наведвання часці 54-48 у Мінску. Напярэдадні 100-годдзя з дня ўтварэння ўнутраных войскаў Кіраўнік дзяржавы замест урачыстых мерапрыемстваў аддаў перавагу паглядзець, як праходзяць будні вайскоўцаў. Аляксандр Лукашэнка зазірнуў літаральна на кожны аб'ект тэрыторыі і азнаёміўся з працэсам падрыхтоўкі вайскоўцаў.

Прэзідэнт адказаў і на пытанні журналістаў. Рэпарцёры спыталіся лідара аб пачатку пасяўной кампаніі. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што залог добрага ўраджаю - гэта дысцыпліна. Таксама Кіраўнік дзяржавы падзяліўся ўражаннямі ад паспяховых выступленняў нашых паралімпійцаў у Пхёнчхане. "Гэтыя людзі робяць цуд", - сказаў Прэзідэнт.