Прэзідэнт Беларусі даў шэраг даручэнняў аграрыям і ўраду

4 апреля 2018

Змяніць стыль працы ў аграрнай галіне, выкараніць пасрэдніцтва пры закупках і правесці праверкі па ўсіх парушэннях. Прэзідэнт Беларусі даў шэраг даручэнняў аграрыям і ўраду на маштабным рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны. Нараўне з эканамічнай Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў і палітычную значнасць сельскай гаспадаркі. Беларусь паўнацэнна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, што з'яўляецца найважнейшым фактарам незалежнасці. Галіна зарабляе на экспарце. Толькі летась гэта каля 5 мільярдаў долараў. Але аграрыі ставяць планку 7 з паловай. Прэзідэнт даручыў асвоіць вытворчасць арыгінальнай харчовай прадукцыі і новыя рынкі збыту.

Размова зайшла і аб развіцці сяла. Перад урадам пастаўлена задача выпрацаваць дзейсны механізм рэалізацыі канцэпцыі "Вёска будучыні". У яго рамках на сяле цалкам укарэняць новыя сацыяльныя стандарты.