Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю часопісу Туркменістан

8 октября 2014
Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат стане сімвалам беларуска-туркменскіх адносін. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару часопіса Туркменістан Міхаілу Пераплесніну.
Завод будуюць беларускія спецыялісты на паўднёвым усходзе Туркменістана на адным з самых багатых радовішчаў калійных соляў. Кошт кантракта на будаўніцтва камбіната пад ключ мільярд долараў. Першую партыю руды прадпрыемства плануе атрымаць у сярэдзіне 2016.
Кіраўнік дзяржавы адказаў на цэлы шэраг пытанняў па стане і перспектывах двухбаковых адносін. Сёння ўзаемны тавараабарот краін дасягнуў адзнакі паўмільярда долараў. Формула такога поспеху, на думку Аляксандра Лукашэкі, - у штогадовым абмене візітамі на вышэйшым узроўні.
Плануецца, што поўная версія інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі акрамя часопіса Туркменістан будзе размешчаная і на сайце ўрада, у часопісе МЗС Знешняя палітыка і дыпламатыя Туркменістана, а таксама на партале дзяржаўнай інфармацыйнай службы.