Прэзідэнт Беларусі сёння даў вялікае інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір"

6 апреля 2017

Аляксандр Лукашэнка больш за гадзіну гутарыў з журналістам, кіраўніком найбуйнейшага медыяхолдынга СНД Радзікам Батыршыным. Цэнтральнай тэмай шчырай гутаркі стала інтэграцыя на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт грунтоўна распавёў пра стан і перспектывы беларуска-расійскіх адносін. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і правядзення сумеснага вучэння "Захад-2017". Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў нядаўнія перамовы з Уладзімірам Пуціным, а таксама выбух у метро Санкт-Пецярбурга. Барацьба з тэрарызмам і гарантаванне бяспекі ў рэгіёне сталі асобнымі тэмамі інтэрв'ю.

Аляксандр Лукашэнка сёння ў дэталях распавёў і пра ўзаемную эканоміку паміж Беларуссю і Расіяй. Гэтая тэма была адной з галоўных на перамовах лідараў дзвюх краін у горадзе на Няве. Нявырашаных пытанняў у адносінах не засталося. Дамовіцца ўдалося па ўсіх, нават самых адчувальных пунктах.

У інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір" Кіраўнік дзяржавы адказаў больш як на 10 пытанняў. Так, Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў ліст, які яму накіравалі чатыры амерыканскія кангрэсмены. Заакіянскія палітыкі занепакоены акцыямі пратэсту, якія прайшлі ў нашай краіне, і маючымі адбыцца беларуска-расійскімі вучэннямі.

Поўная тэлеверсія інтэрв'ю будзе паказана ў вячэрнім эфіры тэлеканала "Мір" 7 красавіка.