Прэзідэнт Беларусі дае інтэрв'ю тэлерадыёкампаніі "Мір"

2 апреля 2020
Аб Саюзнай дзяржаве, еўразійскіх саюзніках і Садружнасці Незалежных, аб падрыхтоўцы да юбілею Вялікай Перамогі, а таксама актуальнай эканоміка-палітычнай сітуацыі ў рэгіёне і свеце.

Вялікае і сімвалічнае інтэрв'ю для тэлерадыёкампаніі "Мір" дае ў гэтыя хвіліны Прэзідэнт Беларусі. Невыпадкова выбрана дата - 2 красавіка мы адзначаем Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Самы час падводзіць чарговыя вынікі інтэграцыйнага марафону і адкрыта гаварыць аб недапрацоўках у трох фарматах. Інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі запланавана ў эфір заўтра. І што таксама сімвалічна,  запісваецца ў рамках вялікага праекта нашых калег  серыя размоў з лідарамі дзяржаў Садружнасці. Падрабязнасці і ацэнкі Аляксандра Лукашэнкі  мы пакажам ужо ў наступных выпусках.

Адзначым толькі, што патэнцыяльная аўдыторыя тэлерадыёкампаніі  "Мір" перавышае 174 мільёны чалавек, акрамя дзяржаў СНД калегі вяшчаюць у краінах Балтыі і Украіне.