Прэзідэнт Беларусі будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця і фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе

14 июля 2018

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 ліпеня па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наведае Маскву, дзе на стадыёне "Лужнікі" будзе прысутнічаць на цырымоніі закрыцця і фінальным матчы чэмпіянату свету па футболе. Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант.