Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Італію

20 мая 2016

Крыху больш за гадзіну таму борт №1 прызямліўся на ваеннай базе аэрапорта Чампіна ў Рыме.

Адразу пасля прыбыцця ў будынку аэрапорта ў Кіраўніка дзяржавы адбылася кароткая гутарка з паўнамоцным міністрам службы дыпламатычнага пратакола Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі Крысціяна Катафаві.

Сёння таксама запланаваны перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлам. На сустрэчы мяркуецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязяў. Асобную ўвагу кіраўнікі дзяржаў нададуць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы двухбаковага супрацоўніцтва. Ужо сёння на тэрыторыі Беларусі функцыянуе больш за 200 сумесных вытворчасцяў, распрацоўваюцца і новыя кантракты, пастаянныя візіты на ўсіх узроўнях.