Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Егіпет

15 января 2017

Борт нумар адзін прызямліўся ў Каірскім міжнародным аэрапорце. Ля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў міністр па справах турызму Егіпта Махамед Ехіа Рашыд. Нагадаем, беларускі лідар наведваў Егіпет  у 1998 годзе.

Візіт беларускага лідара ў Егіпет прадоўжыцца два дні. Гэта першая замежная паездка Кіраўніка беларускай дзяржавы ў новым годзе. Адразу пасля прылёту ў віп-зале аэрапорта Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з міністрам па справах турызму Егіпта.

На гэтую хвіліну ўжо вядома, што Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы са сваім егіпецкім калегам Абдэлем Фатахам аль-Сісі. У цэнтры ўвагі  дзелавыя пытанні. І ў першую чаргу супрацоўніцтва ў эканоміцы. Бакі дамовіліся актывізаваць узаемадзеянне ў галіне  атамнай энергетыкі, машынабудаванні і будаўнічай галіне. Перамовы завяршыла цырымонія падпісання пакета двухбаковых дакументаў.

Сёння таксама запланаваная сустрэча Прэзідэнта Беларусі з міністрам абароны і ваеннай прамысловасці Егіпта. СМІ ўжо назвалі візіт знакавым, бо ён праходзіць напярэдадні 25-й гадавіны наладжвання дыпадносінаў паміж краінамі. Для Беларусі арабская дзяржава не толькі важны палітычны і эканамічны партнёр у Паўночнай Афрыцы, але і апорны пункт на ўсім кантыненце. Егіпет, у першую чаргу, зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцяў. Размова ідзе не толькі наконт супрацоўніцтва ў машынабудаўнічай галіне. Такія брэнды, як МТЗ, МАЗ і Белшына, дзесяцігоддзямі працуюць на Афрыканскім кантыненце. Прынцыпова новым стане ўзаемадзеянне ў ахове здароўя. Краіны маюць намер стварыць сумесную вытворчасць па выпуску лекаў.