"За гады актыўнай творчай дзейнасці Вы ўнеслі важкі ўклад у фарміраванне і развіццё нацыянальнай кампазітарскай і выканальніцкай школы", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што работы кампазітара вдрозніваюцца асаблівай глыбінёй і шчырасцю, уражваюць, захапляюць гледачоў і назаўжды застаюцца ў іх сэрцах. "Многія з Вашых выхаванцаў сталі выбітнымі музыкантамі і сёння з гонарам называюць Вас сваім настаўнікам, годна прадстаўляюць Беларусь за мяжой", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што талент і бязмежная адданасць Андрэя Мдывані мастацтву і надалей будуць спрыяць росквіту беларускай культуры.














