Камфортны ўезд і знаходжанне гасцям чэмпіянату свету па хакеі... Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які дапоўніць ужо існуючы дакумент Аб некаторых пытаннях правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску. Размова ідзе аб стварэнні камфортных умоў для перасячэння нашай мяжы гасцямі і ўдзельнікамі першынства. Усе магчымыя праблемныя пытанні і канфліктныя сітуацыі будуць аператыўна вырашаныя. Для гэтага, у адпаведнасці з указам, старшыня Дзяржпагранкамітэта або ўпаўнаважаныя ім асобы надзяляюцца адпаведнымі паўнамоцтвамі.