Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка занепакоены негатыўнымі тэндэнцыямі ў прамысловай сферы

4 февраля 2014
Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння падчас даклада аб праблемных пытаннях развіцця прамысловага комплексу. Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб даручэннях, дадзеных у чэрвені 2013-га, і запатрабаваў ад урада і ўсіх адказных асоб справаздачы аб тым, што зроблена за гэты перыяд. Аналізуючы цяперашнюю сітуацыю ў прамысловасці, Прэзідэнт канстатаваў рост знешняй дэбіторскай запазычанасці, зніжэнне экспартных паставак, дрэнны фінансавы стан прамысловых прадпрыемстваў.

Прэзідэнт нагадаў, што па ўсіх праблемных пытаннях, якія ставіў урад, на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы былі прынятыя неабходныя рашэнні. Падпісаны ўказ аб дзяржпадтрымцы крэдытавання замежнымі банкамі замежных пакупнікоў; для стымулявання экспартных паставак Банк развіцця надзелены адпаведнымі функцыямі і яму перададзены беларускі Прамагралізінг. Створаны спрыяльныя ўмовы для паспяховай работы ў розных рэгіёнах свету дзякуючы ў тым ліку і асабістаму ўдзелу Кіраўніка дзяржавы падчас замежных візітаў. Прэзідэнт патрабуе ад урада і ўсіх адказных чыноўнікаў належнай аддачы ад праведзенай работы.