Прэзідэнт Беларусі 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан

27 мая 2019

Прэзідэнт Беларусі 28-29 мая зробіць рабочы візіт у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Мерапрыемства пройдзе ў Нур-Султане ў вузкім і пашыраным саставах. З улікам юбілейнай даты - пяцігоддзя Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе - кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць вынікі развіцця саюза і вызначаць далейшыя перспектывы сумеснай работы па паглыбленні еўразійскай інтэграцыі, якаснай рэалізацыі цяперашніх дамоўленасцяў. Акрамя таго, на саміт вынесены пытанні, што датычацца пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ЕАЭС, фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку саюза, узаемадзеяння ў мытнай сферы, асноўных арыенціраў макраэканамічнай палітыкі на 2019-2020 гады, хода рэалізацыі лічбавага парадку дня, стварэння Савета па прамысловай палітыцы ЕАЭС, і шэраг іншых. Па выніках пасяджэння плануецца прыняцце адпаведных міжнародных дакументаў. Акрамя ўдзелу ў саміце, праграмай візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч і перамоў з замежнымі лідарамі.