Прэзідэнт Беларусі 20-21 верасня зробіць рабочы візіт у Расію

20 сентября 2018

Сёння стала вядома, што Прэзідэнт Беларусі 20 і 21 верасня зробіць рабочы візіт у Расію. Плануецца, што заўтра ў Сочы адбудуцца беларуска-расійскія перамовы на вышэйшым узроўні з удзелам членаў урадаў дзвюх дзяржаў. Лідары краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама правядуць двухбаковую сустрэчу ў фармаце адзін на адзін. На парадак дня будзе вынесена актуальная тэматыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Чакаецца, што бакі падрабязна разгледзяць пытанні па шырокім спектры напрамкаў, у тым ліку ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлёва-эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння. Размова пойдзе наконт супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы, а таксама на парадку дня саюзная і інтэграцыйная тэматыка.