Прэзідэнт Беларусі 17-18 ліпеня здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю

15 июля 2019

У чацвер у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Уладзімірам Пуціным возьме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перамоў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што 17 ліпеня прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу.