Прэзідэнт Беларусі 13-14 красавіка ажыццявіць рабочы візіт у Кыргызстан

12 апреля 2017

У пятніцу ў Бішкеку Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць рэалізацыю асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, галоўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін-удзельніц на найбліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага будзе нададзена эканамічнаму супрацоўніцтву з трэцімі краінамі. Па выніках пасяджэння чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Прэзідэнты абмяркуюць абстаноўку ў сферы бяспекі, актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснага процідзеяння ім.

Як сёння паведамілі ў прэс-службе Кіраўніка дзяржавы, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Мытны кодэкс ЕАЭС.