Прэзідэнт Беларусі 10-11 кастрычніка наведае з рабочым візітам Туркменістан

9 октября 2019

У Ашхабадзе Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадак дня саміту ўваходзяць пытанні, што  датычацца развіцця ўзаемадзеяння ў гэтым інтэграцыйным аб'яднанні, у тым ліку сферы стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Будзе прыняты зварот лідараў СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама на палях саміту Аляксандр Лукашэнка традыцыйна правядзе серыю перамоў з замежнымі калегамі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва.