Прэзідэнт: "Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця"

4 марта 2019

Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам для Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, заявіў сёння Прэзідэнт на сустрэчы з кіраўніком фінансавай установы Сумам Чакрабарці. Так, 2018 стаў самым паспяховым за ўсю гісторыю супрацоўніцтва. За мінулы год інвестыцыі ў эканоміку Беларусі павялічыліся ў два разы. ЕБРР прафінансаваў 21 праект на суму больш як 360 мільёнаў еўра. Асабліва Аляксандр Лукашэнка адзначыў той факт, што вялікую ўвагу банк надае праектам, ад якіх залежыць якасць жыцця людзей. Прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў нашай краіне ўжо трэці раз. Паводле слоў кіраўніка ЕБРР, дынаміка супрацоўніцтва - відавочная. Сёння Беларусь - у дзясятцы краін-партнёраў. Найбліжэйшая мэта - топ-5.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Суму Чакрабарці правесці ў Беларусі запланаванае на 2022 год чарговае пасяджэнне кіраўніцкага савета ЕБРР. Прэзідэнт засведчыў, што ўсё пройдзе на самым высокім узроўні.