Прэзідэнт: Беларусь назаве суму ўрону ад бруднай нафты з Расіі пасля дэталёвай рэвізіі айчынных НПЗ

12 мая 2019
Беларусь назаве суму ўрону ад бруднай нафты з Расіі пасля дэталёвай рэвізіі айчынных НПЗ. Пра гэта заявіў Прэзідэнт напярэдадні падчас размовы з журналістамі. Таксама Аляксандр Лукашэнка заклікаў не шукаць здагадкі аб нібыта сувязі паміж праблемамі з расійскім чорным золатам і падатковым манеўрам суседняй дзяржавы. Паводле ацэнак экспертаў, у сховішчах беларускіх НПЗ дагэтуль знаходзіцца амаль мільён тон небяспечнай сыравіны.

Папярэднічала зносінам з журналістамі наведванне Аляксандрам Лукашэнкам вёскі спартсменаў, дзе ўжо ў пачатку наступнага месяца паселяцца атлеты з некалькіх дзясяткаў краін. Умовы пражывання, арганізацыя харчавання і камфорт - для Беларусі такія, здавалася б, на першы погляд дробязі  важныя, з іх складаецца аблічча краіны. І галоўнае патрабаванне Прэзідэнта: наша краіна павінна паказаць свой твар. Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. У Беларусь прыедуць 4 тысячы спартсменаў і вялізная колькасць балельшчыкаў і турыстаў.