Прэзідэнт: Беларусь гатова садзейнічаць пашырэнню кірункаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі

10 июня 2018

Беларусь гатова садзейнічаць пашырэнню кірункаў супрацоўніцтва ў Вялікай Еўразіі.

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Цындаа. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта практычная эканамічная кааперацыя краін-членаў з дзяржавамі-назіральнікамі і партнёрамі, эфектыўнае выкарыстанне іх транзітных і лагістычных магчымасцяў можа стаць адным з перспектыўных кірункаў развіцця арганізацыі. Яркім прыкладам такой кааперацыі служыць індустрыяльны парк "Вялікі камень". Сярод беларускіх ініцыятыў форуму і стварэнне - IT-экасістэмы - арганізацыі, якая аб'яднае магчымасці электронных СМІ, сацыяльных сетак і электроннага гандлю. Таксама Аляксандр Лукашэнка прапанаваў задзейнічаць магчымасці Беларусі для ўмацавання харчовай бяспекі еўразійскага рэгіёна.

Па выніках саміту лідары краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прынялі Цындааскую дэкларацыю. Увогуле было прынята 17 дакументаў. У іх ліку рашэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў аб доўгатэрміновым добрасуседстве, сяброўстве і супрацоўніцтве. Таксама зацверджаны ініцыятывы па процідзеянні тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму. А гэтымі хвілінамі праходзіць сустрэча Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Больш падрабязна аб гэтым мы раскажам у нашым наступным выпуску.