Прэзідэнт Азербайджана прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

19 ноября 2018

Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана сёння абмяркуюць узаемадзеянне Мінска і Баку. Ільхам Аліеў з афіцыйным візітам у нашай краіне. Борт нумар адзін здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск учора ўвечар. Гэта ўжо пяты афіцыйны візіт Прэзідэнта Азербайджана ў Беларусь.

Як распавялі ў прэс-службе беларускага лідара, кіраўнікі дзяржаў падрабязна разгледзяць стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам, абмяняюцца меркаваннямі наконт актуальнай міжнароднай праблематыкі. Асноўную частку перамоў прысвяцяць гандлёва-эканамічнаму і інвестыцыйнаму супрацоўніцтву, рэалізацыі сумесных праектаў. У цэнтры ўвагі будзе і ўзаемадзеянне ў транспартна-лагістычнай сферы, ахове здароўя, адукацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях, спорце, турызме і іншых галінах. Афіцыйныя перамовы ў Палацы Незалежнасці пройдуць у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Па выніках чакаецца падпісанне некалькіх міжнародных дакументаў.