Аляксандр Лукашэнка наведаў "Камунарку"

18 марта 2016

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы, пачынаючы з 2012 года, на прадпрыемстве праводзілі маштабную мадэрнізацыю. Яе вынікамі Прэзідэнт у цэлым застаўся задаволены. На фабрыцы з'явіліся новыя лініі па вытворчасці шакаладу, вафельных і памадных цукерак. За 4 гады ў гэты праект укладзена амаль 46 мільёнаў долараў. Сёння прадукцыя "Камунаркі" экспартуецца ў 17 краін. Зараз смак беларускіх цукерак ведаюць у Кітаі і В'етнаме. Аляксандра Лукашэнку азнаёмілі з тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці новых відаў кандытарскіх вырабаў і прапанавалі прадэгуставаць навінку - 75-працэнтны горкі шакалад без цукру. 

Пасля экскурсіі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам. Супрацоўнікі прадпрыемства прасілі Прэзідэнта пракаменціраваць вынікі некалькіх рэзанансных нарад па пытаннях ЖКП і цэнах на тарыфы. Таксама сёння Кіраўнік дзяржавы агучыў сваё меркаванне наконт магчымага павышэння пенсіённага ўзросту ў Беларусі.